Дзе беларусу адпачыць без візы?

Такіх прапаноў больш за два дзесяткі. На мапе яны вызначаны чырвоным, жоўтым, салатавым и блакітным колерамі.

 

Дзе беларусу адпачыць без візы?
 

Безвизовые страны для беларусов. Страны с безвизовым въездом для белорусов.

Где отдрхнуть белорусу без визы?

 

Пераважная большасць – гэта краіны СНД: Азербайджан, Украіна, Расія, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан, Малдова. Віза не патрэбная і для ўезду на тэрыторыю Грузіі.

На Балканскім паўвостраве беларусаў без візы гатова сустрэць Сербія (тэрмінам да 30 дзён). Каб наведаць Чарнагорыю і Македонію, акрамя нацыянальнага пашпарта пры сабе трэба мець турыстычны ваўчар альбо запрашэнне, а таксама транзітны Шэнген (РП). Харватыя сёлета мела намер для грамадзян Беларусі на перыяд з 1 красавіка да 31 кастрычніка адмяніць візавы рэжым. Але, на жаль, гэтага не адбылося. А такой магчымасцю з нашых суседзяў могуць скарыстацца расіяне і ўкраінцы.

Да 30 дзён без візы можна знаходзіцца на Кубе. Для Венесуэлы гэты тэрмін складае 90 дзён, але без права займацца камерцыйнай і аплачваемай дзейнасцю. Да 90 дзён можна адпачываць у Перу і Эквадоры. Бязвізавае наведванне Кітая дазваляецца толькі ў складзе турыстычнай групы.

Летась Гандурас і Нікарагуа ў аднабаковым парадку адмянілі візавы рэжым для грамадзян Беларусі. Тое самае і з Малайзіяй. Але, каб наведаць гэтую краіну, трэба мець пры сабе квіткі на зваротную дарогу, а таксама пацвердзіць сваю плацежаздольнасць на час паездкі.

Беларусы пры наяўнасці нацыянальнага пашпарта і запрашэння ці турыстычных дакументаў могуць пабываць таксама ў Манголіі.

Крыніца: Наша Ніва.

 

Комментарии
Aurora Borealis
Круто))) Интересно, какие визы в Африке, в странах южной Азии??

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Вопрос:
Сколько часов 1 сутках?
Ответ:*