Экватор № 17
Ад рэдакцыi...
Вітаю ўсіх. У гэтую кастрычніцкую пару (не проста ж такна вокладцы нумара - дзяўчынка з Актобэрфеста) віншую з новым навучальным і жадаю поспехаў.Жадаю, каб гэты нумар, як і месяц,"прайшоў" як мага цікавей, і каб вы, па магчымасці, адчулі подых восені як трэба, на ўсе 100! Лепш за ўсё гэта робіцца, як вядома, у сапраўднай атмасферы гэтага традыцыйнага баварскага свята.
Не ў сэнсе, калі ты танчыш усю ноч на стале, а з раніцы прачынаесся са страшэнным хэнговэрам на падлозе пад сталом. А ў сэнсе, калі ёсць з кім добра правесці час, пагутарыць і павесяліцца. І, галоўнае, адпачыць. Бо наперадзе яшчэ дахалеры працы, амаль увесь навучальны год. З залікамі і сэсіямі, семінарамі і воркшопамі, канферэнцыямі і летнімі школамі. Жудас проста!) Таму, калі есць час, чаму б і не правесці яго, сумяшчая карыснае з прыемным? А мы заўсёды будзем рады скласці
Вам добрую кампанію.
Найлепшага, Андрэй Безручонак
Скачать:
НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ