Надоело говорить? Размаўляй!

 

 
Яны выдзяляюцца з натоўпу. Нехта, пачуўшы іх мову, усміхаецца і шчыра дзякуе. Кагосьці перасмыкае. А яны ўсё адно размаўляюць выключна на роднай мове. І з кожным днём іх большае!

У сённяшняй сітуацыі з беларускай мовай можна абвінавачваць настаўнікаў, грамадства, тэлебачанне... А можна пачаць з сябе.

 

Праект "Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову! " Якая мэта праекту?

Мы хочам дапамагчы людзям, якія жывуць у Беларусі і жадаюць размаўляць па- беларуску, але не адважваюцца, таму што бянтэжацца рускамоўнай большасці. Мы з Табой паспрабуем разарваць замкнёны круг - "я не размаўляю па-беларуску, таму што ніхто не размаўляе". Усе, хто жадаюць, змогуць перайсці на беларускую мову. Разам мы пераадолеем страх, ляноту і станем мацней!

Галоўнай памылкай стала тое, што дзяржава не стварыла ўмоў для аднаўлення пазіцый беларускай мовы, - не толькі галоўнага элемента нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі народу, але і неад'емнага фактару кансалідацыі грамадства. Як следства беларусы ў Беларусі працягваюць выпрабоўваць цвёрдую дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце, стала звужаецца рэальная сфера функцыянавання беларускай мовы.

У большасці школ на ўроках беларускай мовы і гісторыі Беларусі пасля завяршэння ўроку ў зносінах і размовах з вучнямі і паміж сабою настаўнікі аўтаматычна пераходзяць на расейскую, прышчапляючы вучням стаўленне да роднай мовы, як да мёртвай і непатрэбнай (як мёртвай латыні).

Агульнавядома, што ў беларускіх кіёсках беларускамоўныя выданні складаюць мізерны адсотак, а беларускамоўныя версіі двухмоўных газет заўсёды ў дэфіцыце. Пры гэтым прадаюцца дзесяткі глянцавых часопісаў у Беларусі, напісаныя выключна расейскай мовай.

10 мільёнаў грамадзян не маюць магчымасці на ўсёй тэрыторыі Беларусі праглядзець у кінатэатры фільм, дубляваны або агучаны беларускай мовай. Беларус у Беларусі пазбаўлены элементарнага права купляць імпартную відэапрадукцыю, агучаную роднай мовай.

Згодна з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва, 74,5% грамадзян 10-мільённай Беларусі лічыць роднай беларускую мову. Нягледзячы на гэта, па дадзеных маніторынгу лінгвістычнай камісіі Беларуска-Хельсінкскага камітэта, беларуская мова сёння зведвае пэўныя цяжкасці: яна амаль выключаная са справаводства і з ужывання дзяржаўным чыноўніцтвам. Нажаль, адсутнічае праграма падтрымкі і развіцця беларускай мовы. Моваю большасці масавых тэлеканалаў, часопісаў, газет, рэкламы, вулічных надпісаў пакуль у асноўным з'яўляецца расейскай мова.

Можа наша РОДНАЯ МОВА ЗАСЛУГОЎВАЕ ТАГО, каб ЖЫЦЬ і гучаць?

 

Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацтва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях і мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнай літаратуры і г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцяў, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым.
Мова - гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваёй роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных прычын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцяў мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з'яўляецца поліфункцыянальнай Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы - вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з плёнам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высвятлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісьменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

Чалавек, які называв нашу мову хамскай, нікчэмнай і кпіць з яе, — гэта дурны або малакультурнычалавек. Лічу, што Богу маліцца трэба на беларускай мове. Дзяцей трэба сваіх вучыць толькі на роднай мове. Бо калі будзем размаўляць на чужой мове, дык страцім сваё імя і зробімся нявольнікамі чужога духу, грунтам для чужых помыслаў.

Лічу: трэба стварыць на дзяржаўным узроўні спецыяльную структуру, якая б магла штодзённа займацца пытаннямі моўнай палітыкі, ажыццяўлення Закона аб мовах і кантролю за яго выкананнем.

Алесь ЗАРАНОК, жыхар в.Сырод Калінкавіцкага раёна. "Народная воля"

 
Выбірай адзін з чатырох варыянтаў!

Калі я дрэнна валодаю беларускай мовай і не магу перайсці на яе адразу?

Ты можаш абраць адзін з чатырох варыянтаў паводзін: "Максімум", "Пачцівы", "Сімпатык" "Мінімум".

  1. 1.       Максімум. "Я размаўляю па-беларуску". Ты заўсёды гаворыш па-беларуску, акрамя аднаго выпадку: калі суразмоўцу цяжка разумець беларускую мову.
  2. 2.       Пачцівы. "Я адказваю беларускай мовай". Ты размаўляеш па-беларуску з усімі, хто да Цябе звяртаецца па-беларуску. А таксама пішаш паведамленні ў Інтэрнэце беларускай мовай (вядзеш ЖЧ, блогі па-беларуску) .
  3. 3.       Сімпатык. "Я сімпатызую беларускай мове". Ты размаўляеш на расейскай, але сімпатызуеш беларускай. Спрабуеш стварыць сабе беларускамоўную сераду. Заахвочваеш сваіх дзяцей вывучаць беларускую мову.
  4. 4.       Мінімум. "Я паважаю права чалавека гаварыць сваёй мовай". Ты ставішся з разуменнем да чалавека, які размаўляе па-беларуску.
 
Падрыхтуйся:

1)      Руска-беларускі слоўнік. На кампутар праграма "Белазар".Белазар - першы ў гісторыі беларуска-руска-беларускі перакладчык, які дазволіць амаль аўтаматычна выконваць пераклады тэкстаў з рускай мовы на беларускую, і наадварот.

2)   Тлумачальны слоўнік - для таго,каб знайсці значэнне слова.

3)   Кніга па гісторыі Беларусі.

4)   Творы беларускіх класікаў. Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін.

Зрабі падарунак Беларусі - Пераходзь на беларускую мову!

5)   Пастаў на мабільнік любімую беларускамоўную песню.

6)   Набудзь беларускія CD, DVD муз. гуртоў N.R.М, Крама, Б:Н, Крок, Маўзэр, IQ48.

7)  Дадай ў выкарыстання беларускамоўныя сайты.


Ты абраў варыянт "Максімум"

"Я размаўляю па-беларуску"

Галоўнае - паставіць перад сабой мэту. І рана ці позна ты яе дасягнеш.

Першае і асноўнае правіла - не бойцеся. Самае складанае - пачаць, потым усё пойдзе само сабой. Калі ты вучышся кіраваць аўтамабілем здаецца , што ніколі не атрымаецца. А пасля намаганняў і спроб пачынае атрымоўвацца.

Каб адчуваць сябе зручна пераходзь на рускую мову, калі адчуеш патрэбу. Можна перайсці на рускую мову калі суразмоўца не разумее беларускую мову.

Крок першы.

Дадавайце асобныя беларускія словы і выразы ў сваю расейскую гаворку. "Дзякуй", "Калі ласка", "Прывітанне", "Пакуль". Усё павінна крыху нагадваць сітуацыі з твораў класічнай расейскай літаратуры, дзе героі, каб падкрэсліць думку, выкарыстоўваюць французскую мову, гаворачы збольшага па-расейску.

Нічога ненармальнага ў змешванні моў няма, таму не паддавайцеся на наезды, маўляў, давай размаўляй на нейкай адной мове.

Крок другі.

Калі вельмі страшна - прыдумайце сабе правіла: размаўляць 1 дзень на тыдзень цалкам па-беларуску, альбо размаўляць па-беларуску толькі з блізкімі сябрамі, а з астатнімі - па-руску.


Карысная Парада

Кіньце пустыя дыскусіі аб тым, чаму нам варта размаўляць па-беларуску і чым беларуская мова лепшая альбо горшая. Гэта бессэнсоўныя спрэчкі. Беларуская мова лепшая, бо яна нашая, і нам яе даў Бог. Гэта — найлепшы і адзіны аргумент. Запомніце: выбар мовы — гэта аксіёма, а не тэарэма. У спрэчках пра выкарыстанне той ці іншай мовы ня можа быць логікі, а рацыянальныя аргументы ня могуць быць вычарпальныя. Глупства — параўноўваць мовы багаццем лексікі, старажытнасцю і іншымі суб'ектыўнымі крытэрамі. Спробы давесці, што «беларуская мова ня горшая за...» або «ня менш мілагучная, як...» сведчаць толькі пра наяўнасць комплексу непаўнавартасці. Адначасова барані вас Божа абражаць пры тым іншую мову. Не прыпадабняйцеся да апанентаў у іх дзікунстве. Мы змагаемся ня супраць расейскай мовы, а за правы беларускай мовы. За сваю годнасць.

Крок трэці

Не сумнявайцеся.сябры падтрымаюць ваш пераход на родную мову !

Увагу на мову яны звярнуць толькі падчас другой-трэцяй размовы. Затым яны абавязкова вас спытаюць "Навошта табе гэта трэба?"

Ты можаш прывесці прыклад адраджэння мовы ў Чэхіі,калі на пачатку XX ст. у Празе ўсе размаўлялі на нямецкай мове. Чэшскія энтузіясты спецыяльна размаўлялі на чэшскай, каб асяроддзе звыкала да іх. Нарэшце патрыятызм людзей змяніў сітуацыю.

Вось ты пачаў размаўляць з усімі па-беларуску. Як да цябе ставяцца? Ці шмат падтрымліваюць? На гэта адкажа статыстыка(для сябе ты яе пазней складзеш сам).

За адзін дзень ты, малады беларус, размаўляеш з 20 !!!! рознымі людзьмі. 10 З ІХ РАЗМАЎЛЯЮЦЬ ПА РАСЕЙСКУ, 8 размаўляюць (валодаюць) то па-расейску, то па беларуску.

З 10-ці расейскамоўных 5 цябе падтрымліваюць, бо добра ставяцца да адраджэння РОДНАЙ МОВЫ. 2 будуць абыякавыя, 3 паставяцца негатыўна.

ВЕДАЙЦЕ : ВАШ ВЫБАР РАЗМАЎЛЯЦЬ па-беларуску змяняе навакольны свет.

Крок чацвёрты

Вылучы людзей з якімі ты будзеш размаўляць па-БЕЛАРУСКУ!

Некалькі месяцаў ты можаш размаўляць па-БЕЛАРУСКУ толькі з сябрамі. Гэта адаптацыя,якая дапаможа табе адчуваць сябе ў новай ролі.

Сябры, хутчэй за ўсё, не будуць пераходзіць З ТАБОЙ на беларускую мову.

І часам ты з імі будзеш пераходзіць на расейскую. Гэта нармальна. Галоўнае-часцей пераходзіць на беларускую. Пачні пісаць у Інтэрнэце па-БЕЛАРУСКУ! Гэта будзе адзін з важных бар'ераў узятых табою: хоць гэты і віртуальны свет, але ўжо адчуваеш што ты ўжо чалавек, які карыстаецца роднай мовай.

Крок пяты

Звяртайся па-БЕЛАРУСКУ ў грамадскіх месцах !

Напрыклад у краме, аўтобусе. Пасля месяца трэніровак на сябрах гэта будзе другі этап тваёй праграмы.

Памятай, што побач могуць апынуцца людзі, якія, як і ТЫ, вырашылі перайсці на родную мову,але не ўпэўнены. Твая беларускай мова іх падтрымае і дапаможа.

Трэба быць гатовым да таго, што у цябе будуць перапытваць па-расейску. Не хвалюйся- бо недачулі,а не таму што не зразумелі.

Крок шосты

Размаўляй па-БЕЛАРУСКУ на працы!

Магчыма, што гэты этап будзе самы цяжкі. На рабоце ўсю інтэлектуальную сілу забірае ўласная работа. Падрыхтуйцеся.

Папярэдзь калектыў. Авалодай тэрміналогіяй, з якой ты працуеш.

Складзі спіс тэрмінаў, якія ты не можаш перакласці, і перакладзі са слоўнікам. Трымай гэты спіс пад рукой.

З гумарам стаўся да каментарыяў калег да свайго пераходу!

Уласныя назвы , каб не ўскладняць жыццё сабе ды іншым, можаш гаварыць расейскай: "У папцы "Заказы" знайдзі, калі ласка, папку "ПРОШЛОГОДНИЕ". Дзякую!"

Рабі запісы ў сваім дзелавым штодзённіку па-беларуску.

Напачатку перад сустрэчамі ,дзе ўсе размаўляць па ресайску, табе прыйдзецца на кожную казаць "Я размаўляю па-БЕЛАРУСКУ!"

У выпадках моўнага непаразумення можна скарыстацца фразай : Я размаўляю па- БЕЛАРУСКУ, бо гэта мая мова. Калі табе цяжка, я перайду на расейскую.

Крок сёмы

Пісьмо.

Пішыце ўсё па-беларуску: дзённікі, лісты, розныя запісы, дзелавыя паперы, літаратурныя практыкаванні, зшз-кі і г.д.Гэта вымагае самага актыўнага карыстання мовай, вывучэння слоўнікаў, пашырэння слоўнікавага запасу, выпрацоўкі стылю, навыкаў пісьмовай мовы і г.д.

Хіт-парады: як пачаць размаўляць па- беларуску ! (артикул газеты "Наша Ніва" nn.Ьу )

Я

ны выдзяляюцца з натоўпу. Нехта, пачуўшы іх мову, усьміхаецца і шчыра дзякуе. Некага перасмыкае. А яны ўсё адно размаўляюць выключна на роднай мове. І з кожным днём іх большае!

Сымпатычны хлапец з доўгімі валасамі сустракае мяне ў фае Мэдунівэрсытэту. Мы знаёмімся і пачынаем размову. Размаўляе па-беларуску Зьміцер нядаўна.

А пачыналася ўсё з музыкі: кола сяброў, аддаючы перавагу замежнаму року, раптам заўважыла айчынных музыкаў і адзначыла іх імпэт. Важкім крокам стаў і «Дзень беларускае мовы», якія праводзіўся ў школе, дзе навучаўся хлапец. Пасьля пачалося новае жыцьцё: у другім горадзе, з новымі людзьмі і ў новай навучальнай установе.

Менавіта ў новым жыцьці Зьміцер і вырашыў пачаць размаўляць на роднай мове. Канечне, па першым часе былі цяжкасьці. У грамадзкім транспарце, напрыклад, яго называлі нацыяналістам і, чамусьці, скінхэдам. Не заўсёды разумелі бацькі. Ды і перакладаць на беларускую мову анатомію і фізыку — ня самая проста справа. «Але самае складанае, — лічыць Зьміцер, — гэта навучыцца думаць па-беларуску». Ён верыць у адраджэньне беларускай мовы і ўпэўнены, што сёньня беларуская мова — гэта мова інтэлектуальнай эліты Беларусі.

Ягоная сяброўка Гануська размаўляе па-беларуску з 15 гадоў. Яна стамілася вагацца паміж дзьвюма мовамі і аддала перавагу роднай. «Беларускамоўнаму чалавеку, — лічыць Ганна, — складана справіцца зь ціскам натоўпу». Ганна лічыць, што трэба трымацца сваёй пазыцыі, а людзям, якія падменьваюць паняцьці, раіць чытаць паболей патрэбных кніг. Яна шчыра радуецца, калі чуе ў грамадзтве беларускую гутарку. Пазытыўны і добры настрой Гануська раіць шукаць у музыцы... безумоўна, беларускамоўнай.

Хіт-парады

Калі вы вырашылі размаўляць па-беларуску для пачатку скажыце сабе гучна, што гэта назаўжды, і — наперад.

  1. Па першым часе, хутчэй за ўсё, вы будзеце думаць па-расейску, таму ваша мова будзе няскладнай, непрыгожай і падобнай да «трасянкі». Цурацца гэтага ня трэба. Нават у лепшых кухараў першы блін — сабаку.
  2. Знайдзіце сабе кола сяброў, якія будуць размаўляць з вамі па-беларуску. Разам і сьмялей і весялей. Знайсьці аднадумцаў можаце ў розных клюбах, на форумах.
  3. Слухайце болей беларускай музыкі. Тут усё залежыць ад густу, але ня толькі Ы.К.М. сьпяваюць па-беларуску, але нават гурт «Краски»...
  4. Чытайце як мага больш беларускай літаратуры розных жанраў, розных стыляў і эпох, ня менш як 30-40 хвілін штодзень перад сном.
  5. Вывучыце 2-3 фразы (альбо прыдумляйце кожны раз новыя!), якімі б вы маглі адбіцца ад вельмі надакучлівых людзей, якія будуць вас пераконваць, што «беларуская мова не самастойная мова» і што «ніхто цяпер на ёй не размаўляе, таму ты, маўляў, не выдурняйся».

Майце на ўвазе, што часам вас могуць не зразумець і нават абразіць. Але праўда на вашым баку. Вы маеце Божае і канстытуцыйнае права размаўляць па-беларуску. А тым, хто ўпарта вас не разумее, можаце параіць купіць слоўнік. І памятайце, той хто хоча, той усё зможа. Наперад!

Ты абраў варыянт "Пачцівы"

"Я адказваю ПА-беларуску!

Ты размаўляеш па-БЕЛАРУСКУ з усімі, хто з табой размаўляе на беларускай мове. Ты так жа пішаш у Інтэрнэце і 5М5 беларускай моваю. НЕ звяртай увагу на памылкі. Памятай заўжды, прайсці праз іх - гэта адзіны шлях перайсці на беларускую мову.


У варыянце "Пачцівы" як і ў "Максімум", дзейнічае правіла "размаўляю па-беларуску калі хачу!" Калі табе цяжка ў размову, ты спачатку карыстайся прыёмам "першыя тры фразы па-беларуску". Некалькі фраз па-беларуску, а затым зноў працягну расейскай. Якая праблема? Ты ведаеш дзве мовы. І зможаш размаўляць па-беларуску з кожным разам больш. Галоўнае-ты па кроках прагнеш развіваць беларускую мову.

Беларускамоўныя людзі ўжо заўважылі твае старанні. Табе нават могуць запрапанаваць з кім-небудзь перайсці на расейскую, май смеласць адказаць: "НЕ, я трэнеруюсь размаўляць на роднай. Працягнем!"

Калі кампанія, ў якой ты працуеш, выкарыстоўвае кароткія выразы, кажы іх па- беларуску! Напрыклад , калі ты працуеш у МакДональдзе, можна казаць : "Вольная каса!" І ўсе адчуваюць, што знаходзяцца ў Беларусі, а не ў Расеі.

Калі ты бачыш, што чалавек прыехаў з вёскі, звяртайся да яго па-беларуску! Большасць людзей з вёсак размаўляе па-беларуску, але частка маюць комплекс меншавартасці ў вялікіх месцах, у сталіцы, дзе адчувае сябе чужым. І таму пераходзіць на расейскую.

Не спяшайцеся і пашырайце

сферу свайго маўлення па-беларуску паступова, каб не траўмавацца, шукаючы аднадумцаў. Пры пераходзе на беларускую мову вы змяняеце свой свет. Пераходзячы на іншую мову, вы мяняеце нешта большае, чым мову — вы перараджаецеся як чалавек. Нярэдка пры такім пераходзе людзі перажываюць свайго роду духоўнае вызваленне, ачышчэнне ад мінулага. Перайсці да ўнівэрсальнага ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сфэрах імгненна ня ўдасца. У некаторых вузкаспэцыяльных сфэрах вы наогул ня зможаце гэтага зрабіць да сканчэньня маральнага перавароту ў грамадстве. Выйсце ў тым, што, нават працуючы з расейскамоўнымі дакумэнтамі і спэцыфічнымі тэхналягічнымі пытаннямі, вы можаце выкарыстоўваць беларускую мову ў нефармальнай камунікацыі з калегамі (абмяркоўваючы тыя самыя дакумэнты). Ваш штодзённы дэвіз — рабі хоць штосці. Сапраўды, што замінае вам усталяваць на працы тую ж беларускамоную інтэрнэт-праграму «Опэра» ці паставіць беларускую мову ў наладках «Гуглу»?

Яшчэ добра дапамагае беларускі пост. Калі спрабуеш перайсці на Беларускую мову, дык карысна тыдзень пасядзець выключна на беларускім чытанні (кнігі, газэты, інтэрнэт), паслухаць беларускамоўных музыкаў, калі на тое ёсць настрой, паразмаўляць у нэце ці дзе яшчэ з беларускамоўнымі. Потым і думаць пачнеш на беларускай, бо на ўсё беларускае арганізм пачне паціху рэагаваць беларускім. Толькі не трэба ў гэты час вырошчваць нянавісць да ўсяго рускага :) Усё павінна быць лёхка і натуральна.

Каментар на артыкул Хіт-парады: "Як пачаць размаўляць па-беларуску" ў газеце "Наша Ніва"

Ты абраў варыянт "Сімпатык"

"Я сімпатызую"

Выбіраеш беларускамоўную версію фільмаў, газет, часопісаў ды радыёпраграм. Выбяры некалькі беларускіх слоў, якія табе падабаюцца і ўжывай іх.

Ужывай уласныя назвы па-беларуску. Напрыклад: Палац спорту, Плошча "Незалежнасці", Нацыянальны сход.

Ты абраў варыянт "Мінімум"

Я паважаю права чалавека гаварыць сваей мовай

Не ўспрымай беларускую мову як другую мову. Гэта мова зямлі, на якой ты жывеш. Яна можа быць у слабай пазіцыі, але не другой. Сваё заўжды прыгажэйшае толькі за тое, што гэта СВАЁ. З часам беларуская мова стане такой жа зручнай для Менска, як французская ў Парыжы, італьянская ў Рыме ці ангельская ў Лондане.

Патрэбны час і цярпенне. Сёння людзі размаўляюць па-расейску або на трасянцы, а заўтра іх дзеці авалодаюць беларускай мовай і стануць часткай беларускамоўнай Беларусі.

Нашая мова сёння ўжо ня так цесна звязана з пэўнымі палітычнымі поглядамі («ня ёсць БНФаўскай»), як раней. Беларускамоўных людзей большае кожны дзень, і рускамоўныя за мову ўжо прынамсі не рашаюцца абражаць. У той самы час беларускамоўнаму чалавеку веры зазвычай даюць болей, што спрыяе ў многіх жыццёвых справах. Да гэтага дадаецца салідарнасць усіх беларусаў, і гэтая супольнасць, пашыраючыся, у будучым стане асновай новае Беларусі. Мы людзі будучыні з утульнай і ўсмешлівай Беларусі. Там, дзе мы ўсе будзем спадарамі і спадарынямі, а не «мушчынамі» і «жэншчынамі». Таму апошні запавет — будзьце аптымістамі. Калі нават пры нікчэмных сродках мы ўсяго за дзесяцігоддзе дамагліся такога велізарнага прагрэсу, дык нашая канчатковая перамога сапраўды блізкая.

Чаму я пачала размаўляць па-беларуску

Некалькі фактараў:

1)     ПАЧУЦЬЦЁВЫ МОМАНТ: для мяне гэта вялікае задавальненьне і радасьць - я атрымліваю асалоду. Для мяне мая мова МІЛАГУЧНАЯ. Гэта як любоў да маці - мы не глядзім, ці правільныя ў яе рысы, мы проста любім яе і яна самая прыгожая для нас;

2)    АСЭНСАВАНЬНЕ СЯБЕ БЕЛАРУСКАЙ: мая краіна мае сваю мову, гісторыю... і я шаную іх. Гэтым яна вылучаецца, гэтым адметная і цікавая для іншых. Ня будзе мовы - і цяжка будзе захаваць усё астатняе (калі я прыяжджаю ў Кіеў, шмат што паказвае на тое, што гэта не Расея - шыльды, квіткі ў абменьніках і крамах, паперы... Што ж у Менску?..);

3)    БЫЦЬ УЗОРАМ ДЛЯ ІНШЫХ: у нейкі момант я зразумела, што адчуваю адказнасьць за лёс мовы (бо ў нашых умовах захаваць яе складана). Ёсьць адказнасьць народу, і ёсьць адказнасьць асабіста кожнага чалавека. Тое, што я размаўляю па-беларуску - гэта мой унёсак у Адраджэньне маёй Бацькаўшчыны (зразумела, можна рабіць болей - папулярызаваць нашыя сьпевы, гісторыю, займацца палітыкай або проста нараджаць дзяцей і г.д., але размаўляць па-беларуску - тое, што я магу рабіць; і гэта вельмі эфэктыўна ўплывае на іншых).

Я разумею, што ёсьць людзі, якія ня маюць філялягічных здольнасьцяў, ім вельмі складана перайсьці на беларускую. (хоць часьцей на практыцы выходзіць, што гэта ня так). Ёсьць тыя, хто да гэтага пакуль не "сасьпеў" (як, напрыклад, я гадоў 10 таму - нават думка такая не прыходзіла ў галаву, ну "малая" яшчэ была). Ёсьць тыя, хто ня мае любові або папросту ніколі не задумваўся пра гэта. Звычайна яны задаюць пытаньне: "А чаму ты размаўляеш па-беларуску?" Цярпліва даю адказ, бо разумею, што Беларусь гэтулькі цярпела (паланізацыя, русіфікацыя...), што мае суродзічы - прадукт гэтых працэсаў Зь іхных бацькоў гэта выбілі ("колхозная", "мужыцкая"), як і з майго бацькі. Ён прыехаў зь вёскі і саромеўся свайго акцэнту. Пра яго казалі: "Во, колхозник". І я ўжо выхоўвалася ў сям'і, дзе размаўлялі па-расейску ці на трасянцы, бо чыстай расейскай ніхто не валодае. Дзякуй Богу, што былі дзяды ў вёсцы, ды і ў школцы маёй, як я вучылася, у пачатковых клясах выкладалі на нашай мове. Цяпер шмат якія словы даводзіцца шукаць у слоўніках (бо ніколі іх ня чуў або забыўся), але яны нагэтулькі "родныя", што адразу запамінаюцца. Я "адкрываю" для сябе маю мову як НАЙВЯЛІКШЫ СКАРБ.

(Аўтар невядомы. Узята з інтэрнэту)


СКА2 : Ну я проста вырашыў перайсці і перайшоў :))) Каб было лягчэй: я вырашыў што ў асьцы, у розных чатак ды форумах пісаць буду толькі па-беларуску. Па-першае ў цябе ёсць час падумаць і ўспомніць пераклад патрэбнага слова, а можа і хуценька паглядзець у белазар:) Па-другое, суразмоўца цябе не бачыць, і ты не саромеешся. А пасля ўжо як доўгі час карыстаўся мовай у сеціве і прынаравіўся, узбагаціў свой лексікон, пакрыху пачаў пераходзіць на мову і ў рэальным жыцці :)) Вось так :))

Янка Маўзэр (вакаліст гурта "Маўзэр") Стаяў на прыпынку, лаяўся зь дзяўчынай. Нагоды ня памятаю. Яна беларусафобкай была. Я перайшоў на беларускую. Яна заплакала й пабегла дадому. Потым тэлефанавала прасіць прабачэньня - я размаўляў зь ёй па-беларуску. Яна кідалася ў сьлёзы. Расталіся ў выніку. Не пашкадаваў). Але працэс значна больш доўгім быў пераходу. Чытаў штосьці па-беларкску і пісаў па-беларуску ўжо. А я люблю быць пасьлядоўным.

Што вы параіце тым,хто збіраецца перайсці на родную мову ?

Сабраць волю ў кулак і размаўляць па-беларуску ўвесь час і з усімі, а ня толькі з тымі, хто таксама беларускамоўны.

Антон Койпіш: Я пачаў чытаць беларускую клясіку - Колас, Караткевіч... пры чытаньні глядзець у слоўніку незнаёмыя словы... вось так і пачаў... а дагэтуль ужо паўгады размаўляў на фактычнай трасянцы...

Парада ад Адама Глёбуса: Вершы трэба вучыць ды песні трэба спяваць. Вытокі маёй беларускасьці... (Алесь Краўчэня) :

 

Безумоўна, гэта было закладзена ўва мне з самага майго нараджэньня. Зь першым глытком паветра, зь першай кропляй матчынага малака я ўвабраў у сябе часьцінку Беларусі, якая запалілася маленечкім агеньчыкам у маім сэрцы.... Спачатку кволы й незаўважны, ён разгараўся і ўспыхнуў полымем у той момант, калі Краіна паклікала мяне. Хтосьці зараз скажа:"Што за чухню ён тут нясе?" Але гэта праўда :) Канешне, былі і нейкія перадумовы.


Знакавым для сябе лічу 2006 год. Знакавым для сябе і для Беларусі. Бо яна нарадзіла 'шчэ аднаго сына.

Неяк увесну, здаецца, ў пачатку сакавіка я сядзеў у ІСО, перапісваўся зь дзеўчынай зь Кіеву. І атрымаў ад яе пытаньне, якое зьбянтэжыла мяне, вывела з раўнавагі... Бы ўдар у сонечнае сьпляценьне, якога не чакаеш. А чаму я не размаўляю на сваёй роднай мове? Я ня ведаў, што адказаць. Так і пачалі - яна па-ўкраінску, я па-беларуску. З памылачкамі, але ПА-БЕЛАРУСКУ.

Потым была Плошча. Я сябе адношу менавіта да той плыні, што паўстала пасьля Вясны'06. Абуджэньне. Самае трапнае слова.

У траўні пазнаёміўся зь дзеўчынай. Цікавая гісторыя. Яна напісала мне ў асьцы ўсяго 1 слова - "Прывітаньне". І я захацеў пазнаёміцда зь ёй бліжэй. Я папрасіў яе навучыць мяне размаўляць па- беларуску. 2 гады як скончыўшы школу, я канчаткова забыўся на ўсё, што ведаў. Тым больш размоўнай практыкі ў мяне ніколі й не было. Граматыка, дыктанты... Але жывой мовай я не валодаў. (Дзіўна, але да 6 клясы я навучаўся па-беларуску. Гэта відавочна адбілася на маім сьветапоглядзе. Факт!)

Спачатку былі тэлефонныя размовы. Потым мы сустрэліся. Яна мне вельмі спадабалася :) Прайшло лета. Я ўсур'ёз пачаў вучыцца размаўляць. Цікава, бо на той час адчуваў сябе немаўляткам, які кажа свае першыя "Мама, тата" :)) Праз гэтае дзяўчо патрапіў у МФ. І гэта было добрай школай. Гэта было пытаньнем аўтарытэту і самасьвярджэньня, бо я быў ледзь не адзіным беларускамоўным актывістам. Завёўшы жж у жніўні 2006 я знайшоў сабе суразмоўцаў і пабачыў, што я далёка не адзіны.

У канцы 2006 я пачыў быў сумнявацца. Ці здолею ісьці далей? Але здолеў. І вось ужо 2008 год. І я РАЗМАўЛЯЮ!

Бясспрэчна, гэта станоўча паўплывала на мяне, на мой духовы стан. Я стаў паўнавартасным беларусам. Не нейкім недарэкам, не па пашпарту, а па мове.

Было цяжка. Былі зьдзекі. Было непаразуменьне. Была крыўда і быў гонар.

Зараз перакананы - ўжо ня збочу і не кіну. Гэта Я. І гэта Маё. Гэта НАША. Наша Мова.

Зараз сустракаю тую дзеўчыну. Яна ўжо не размаўляе. Але ў вачох - захапленьне й павага. За тое, што не кінуў (Яна кінула, бо большасьць размаўляе па-руску. І яна ня здолела ісьці ў канфрантацыю з большасьцю). А ў маех - бясконцая ўдзячнасьць. За тое, што была ў патрэбны момант у патрэбным месцы.

Мова - гэта нашае ўсё. Раней я сьмяяўся з "гузіка", цяпер саромеюся за тое, што сьмяяўся.

Р.5. Размаўляць ці не - гэта не пытаньне... моды, гэта пытаньне самапавагі і сумленьня... гэта пытаньне часу...

Дзяўчына з іпіегНЭТу

Яперайшла на беларускую мову не знянацку. Мне здаецца, я была ўжо маральна падрыхтавана, і раней ці пазьней гэта абавязкова здарылася б. Наколькі я памятаю, у маім дзіцячым садку выкладанне вялося па-беларуску. Дома я прыходзіла да таты і прасіла: "Зачыні, калі ласка, аловак". Яго гэта заўсёды дужа ўражвала.

У школе на ўсялякія сьвяты паштоўкі падпісвалі таксама па-беларуску. 22 шчасьлівыя мамы атрымлівалі ад сваіх дзетак цалкам ідэнтычныя паштоўкі: "Дарагая матуля! Віншую цябе са святам... Жадаю шчасця, здароўя і поспехаў у працы". У больш сьвядомым узросьце я цікавілася беларускай мовай і літаратурай, чытала крышку больш за праграмныя творы, глядзела навіны, у якіх паказвалі паганую апазыцыю пад няправільнымі сьцягамі, і адчувала, што гэтыя сьцягі якраз і ёсьць самыя родныя.

Уласна пераход на беларускую мову здарыўся 2 ліпеня 2004 г. Я на той час была ў летніку "Навука", дзе сустрэла людзей, якіх не абміналі няправільныя сьцягі, няправільныя думкі і не такая, як ва ўсіх мова. Акрамя таго, нас было трое чалавек, якія паміж сабой размаўлялі па- беларуску. Набліжалася сьвята - Дзень Рэспублікі. І было вырашана такое незразумелае сьвята зрабіць больш сапраўдным, зрабіць яго днём мовы. Планавалася, што ўсе будуць размаўляць па- беларуску. Атрымалася не ва ўсіх, але я пачала ўжо 2-ога, прычым выпадкова і для сябе самой неўсьвядомлена. А 3-яга я вырашыла не кідаць.

Летнік быў для пераможцаў алімпіяд, таму былі атрады хімікаў, біёлагаў і г.д. Пры знаёмстве звычайна пыталіся: "Ты хто?" Я адказвала: "Беларуска" (сярод філолагаў былі і тыя, хто вывучаў расейскую мову). Таму ў нейкі момант я адчула, што ёсьць нешта непраўдзівае ў тым, каб называцца беларускай, гаварыць на алімпіядах пра мову, прычым гаварыць захоплена і палымяна, а размаўляць па-расейску.

Вядома, некаторыя людзі пазіралі як на вар'ятку, я чула выказванні кшталту "мова калгасная", "мова нацыяналістычная" нават ад вельмі блізкіх людзей. У канфліктах з бацькамі дапамагае толькі цярпеньне. Я перастала спрачацца з мамай, проста працягвала размаўляць на сваёй мове. Зараз гэта ўспрымаюць адэкватна. Незнаёмыя людзі часам кажуць, што ў мяне прыгожая мова, без акцэнту і г.д. Сама я не лічу сваю мову дасканалай.

Самае складанае - размаўляць па-беларуску у крамах. Магу параіць хадзіць з беларускамоўнымі сябрамі, пры іх вам будзе сорамна звяртацца да прадавачак па-расейску.

Галоўнае - пратрымацца той час, калі ўсе яшчэ толькі прывыкаюць да вашай мовы (а рэакцыя ў людзей бывае самая розная), пасьля ўсе будуць здзіўляцца тады, калі вам будзе даводзіцца размаўляць з кімсьці па-расейску.

Андрэй Рэйка :

Насамрэч цяжка сказаць, што я беларускамоўны, бо не надта часта размаўляю з-за некаторых абставінаў. А абставіны такія, вучуся ў баўманцы ў Маскве. Таму й суразмоўнікаў ня шмат можна знайсьці.

Пачнем з пачатку. Нарадзіўся я. Быў добры 1989 год :) Потым быў распад СССР, Беларусь атрымала незалежнасьць, хваля беларусізацыі, адраджэньня. Але гэта неяк абмінула мяне. Можа з- за таго, што ў правінцыі нарадзіўся (Магілёў), а можа з-за таго што маленькі быў і не ўспрымаў як трэба таго што адбывалася навокал. Нядаўна даведаўся, што тыя, хто на год раней за мяне пачалі вучыцца ў школе, спачакту навучаліся па-беларуску. А вось адразу вучыўся па-расейску, але па нейкай дурацкай праграме "разьвіваючага навучаньня". Дакладна так і не зразумела, што яны жадалі разьвіць, але памятаю, што іншыя сыстэмы зьлічэньня ў 3 клясе здаецца вывучалі :) Ну гісторыя не аб гэтым. Вось.

Як і ва ўсіх, у мяне былі такія прадметы як беларуская мова, беларуская літаратура, Мая Радзіма Беларусь. Потым яшчэ была Гісторыя Беларусі. Вядома, што ў мой час гэтыя прадметы выкладаліся па-беларуску нават у расейскамоўнай школе. Зараз жа мы маем страшныя тэндэнцыі страты беларускай мовы, шляхам выключэньня некаторых твораў зь літаратуры й аб'яднаньня Гісторыі Беларусі й Сусьветнай Гісторыі з Гісторыю. Прызнаюся вам шчыра, што я ніколі ня быў супраць беларускай мовы. Можа часам было й цяжка на ёй размаўляць пад час заняткаў, але сама па сабе, яе вымаўленьне, прыгажосьць мне падабалася. Навокал большасьці хацелася на яе кучу вялікую класьці.

Яшчэ хачу адзначыць, што любоў да мовы ў мяне было з-за бабулі, якая размаўляе на трасянцы. А я ў дзяцінстве з усімі людзьмі размаўляў ягонай мове. Нават акцэнт маці паўтараў, калі зь ёй размаўляў, што тут пра трасянку гаварыць :) Вось. Але мая беларускасьць не выходзіла за межы хаты. Пэўна не жадалася вылучацца, ды й аднадумцаў не было ўвогуле. Так шоў час. У падлеткавым узросьце былі нейкія спробы пачаць размаўляць. На прапанову аднакашніку паспрабаваць па-беларуску паразмаўляць, ён адказаў, што ня хоча, бо ня ведае мовы як трэба. Вось яна лянота й стром пачынаць у адзіноце. Потым быў 2005 год, калі з маім лепшым сябрам мы дзесьці 3 дні пратрымалася на беларускай мове. Але гэта было вельмі цяжка. Не хапала запасу словаў і сё такое :)

Прыйшоў 2006. Не, я зараз не буду пра майдан, рэвалюцыю й гэтак далей. Бо й гэтыя зьявы нажаль абыйшлі мяне. Памятаю толькі як дырэктар ліцэю пуджаў адлічэньнем, калі паедзем куды ня трэба. Тады, дарэчы, узмацніўся кантроль наведваньня заняткаў. Калі вучань не зьяўляўся на заняткі, то ў 9 гадзін клясны кіраўнік тэлефанаваў дадому й цікавіўся, што здарылася з такім-та вучням. Заўсёды б такі клопат, а не толькі падчас выбараў :) 2006 - гэта год калі я пакінуў родную старонку дзеля атрыманьня адукацыі. Так я апынуўся ў Маскве. Скажу шчыра, што я халяўшчык, бо тут у мяне ў гэты час жыла ўжо маці. Таму й абыходжуся без інтэрнату й па сёнітттні дзень :) Ну не халяўшчык? ))) Вось.

Але патрапіўшы ў Расею, я пачаў адчуваць, што чагосьці не хапае. А не хапала менавіта той самай беларускай мовы. Так пачаў рэгулярна наведваць Нашу Ніву ў пошуках больш-меньш (хаця хто ведае) аб'ектыўных навін па-беларуску. Потым настаў 2007 год, калі я выйшаў на кантакт з Беларускім Зямляцтвам Масквы. Пазнаёміўся з такімі жж-юзверамі як уап16, сгаіех, гайгітісЬ, і пакрыху пачаў зацягвацца ў такую інтэрнэт-сэкту, якую мы часам клічам беларускім сэгмэнтам ЖЖ :))) Збольшага беларускай мовай карыстаюся ў інтэрнэце, але й калі атрымоўваецца патрапіць на якое-небудзь беларускае мерапрыемства ці сустрэчу, канешне ж практыкую сваю размоўную мову. І нават сам ужо заўважаю, што лепей размаўляць пачаў. Нажаль праўда мне не хапае беларускіх кніжак. Іх мне пакуль замяняе жж. Але гэта непэўна не павінна быць заменай, хутчэй дадаткам. Яшчэ магу заўважыць, што за мяжой лягчэй пераходзіць на беларускую мову, бо няма патрэбы размаўляць па-беларуску з усімі, дый на вуліцы на цябе не будзуць так азірацца як у Беларусі, бо ў шматнацыянальнай Маскве пачуць нешта іншае за расейскую - нармалёвая зьява.

Трэба яшчэ адзначыць тэхнічны бок маёй беларускасьці. Пры напісаньні карыстаюся клясычнай артаграфіяй. Электронная вэрсыя падручніка Вячоркі мне дапамагла :) Зьяўляюся прыхільнікам лащнзацы! беларускай мовы. Але гэта павінна адбывацца, калі на мова будзе адзінай дзяржаўнай, і калі на ёй будзе размаўляць больш людзей. А так у інтэрнэце часам пішу лацінкай :) Гэта ня меней прышпільна за проста размовы па-беларуску.

У выніку хачу сказаць, што працэс пераходу ў мяне яшчэ доўжыцца, і што ёсьць да чаго імкнуцца. Ідзем верным шляхам, сябры :)

Мой шлях да сьвятой беларускай Мовы

Дабрыдзень у хату шаноўным чытачом! Зваць мяне - Войша :) На сяньня мне 35 год зь вялізным хвостам... :)) Беларускае мовы вучыўся, падобна да іншых тутэйшых, у савецкай сярэдняй школцы (скончыў у 89-ым). Меў "пяць балаў", але-ж багата 'шчэ чаго тамака вучыўся, дый хутка на тое забыўся. :) Наўкол мяне паслугаваліся толькі з рускае мовы, і я, добра ёй валодаючы, ня меў ірацыянальнае патрэбы гаварыць іначай, не па-руску. Мой розум - не гуманітарнага складу. Апрача прадмету гісторыі, не было зацікаўденасьці да гуманітарных навук.

Быў вузорным камсамольцам, інтэрнацыяналістым і савецкім чалавекам. Жыцьця не вымагала беларускае мовы, дый яна мне й не падабалася. Так скалечыла маю сьведамасьць ды самасьведамасьць маскоўская машына. Такім жа-ж чынам яна некалі скалечыла й беларускую мову. Я нутрана адчуваў ейную мёртвасьць і ня мог яе ўзяць да сэрца, пагатоў, ня мог размаўляць па-беларуску. Мянаваў сябе беларусам, але-ж пабытовай моваю доўгі час была руская. За выняткам, як напачатку 90-х наведваў турыстым украінскія Карпаты й Падкарпацьця, дык размаўляў з тамтэйшымі па-беларуску :) Тагачасны, размаўляў беларускаю больш, за як некалі яшчэ. І ўкраінцам падабалася мая мова... :)

Калі Беларусь абвесьціла дзяржаўны суверэнітэт, я служыў ва ўкраіне, а потым - вайскоўцам у Расеі. Інфармавалі нас дазавана й прадузята. Таму й па дэмабілізацы застаўся савецкім чалавекам, штэрнацыяналістым і патрыётам ЗССР. Пэўна, зь цягам часу, хуцей бы меў стацца ўласна беларусам, але-ж лёс мяне часам не надзяліў...

19 жніўня 1995-га траўмаваўшы шыю, набыў амаль татальны паралюш цела ніжэй за плечы. Маім асяродзьдзем сталіся сямья, тэлевізія, прэса й успаміны "таго" жыцьця. Я ня проста "закансэрваваўся" за станам савецкага (не саўковага) чалавека, але гэны савецкі чалавек ува мне распаліўся нечакана моцна. Урэшце, багата што здолеў зрабіць цягам часу, як савецкі чалавек...

Адная мая сяброўка заўжды размаўляла беларускай. Тое была дзіўным, прыгожым, і мне была дужэ прыемна чуць ейную гаворку - была яна чароўнай, жывой, мілагучнай; толькі назваю была яна падобная да той, якой нас вучыла савецкая школа; яна не была штучным, мёртвым дыялектам сапсаванай рускай мовы - але сапраўднаю, клясычнаю, сьвятою беларускаю Мовай!

Як мела зачапіць мяне беларуская, пагатоў літвінская, ідэя, калі быў наскрозь савецкім? Яна ўсё-ж зачапіла, толькі ня так хутка, як жадаў бы таго сёньня... Паступова, ня здольны ўжо быў сябе ўважаць за савецкага й рускага патрыёта, сына Вялікай Расеі. Забачыўшы старонкі гісторыі Вялікай Літвы, а не Вялікай Масквы, адчуў пачварны імперскі падман мяне й маех суайчыньнікаў. І ўжо ня мог заставацца збоку й звонку Беларусі...


Я "фанатык" :) Не бязглузды, а шалёны :) Не магу рабіць нешта напалову: як аддавацца нейкай ідэі - прагну напоўніцу. Бо, мяркую, немагчыма зрабіць пэўную справу якасна, як не самаадданы ёй. 19 сакавіка 2006-га душою быў на Плошчы. А ўвечары 20-га па-над маім сэрцам тамсама лунала плынь "Разьвітаньня з Радзімай", "Пагоня" й бел-чырвона-белы сьцяг. І ведаў я ўжо: як была раней, ня можа ўжо быць - і ня будзе - ніколі!..

Неяк падчас Сакавіка-2006 у інтэрнэт-суполцы Жывога Журналу была прапанаваная "лепшая дзея дзеля нашае Вольнасьці" - размаўляць адгэнуль і далей па-беларуску. Ня ведаўшы нашае мовы, ня меўшы на'т невялічкага слоўнікавага запасу, меў відавочную мэту - пісаць, а надалей - размаўляць беларускай, - і ўжо быў адданы сваёй ідэі - нашай і вашай Свабодзе, беларускаму (надалей - літвінскаму) духоўнаму, дзяржаўнаму й культурнаму Адраджэньню. Праз тры тыдні даведаўся на беларускую лацінку, і - ўсяго за дзень - засвоіў і сучасныя ейныя варыянты, і састарэлыя таксама. Цяперака ў мяне лацінка - ўлюбёная абэцэда "для сябе", "для абраных", "для душы", але часьцей - паслугуюся зь кірылкі, што зразумелая нязвыклым чытачом. Штогод 21 студзеня з "адзінаверцамі" сьвяткуем Вхіеп ВіеІагйзка]е Іасіпкі й ладзім адмысловы Туйхіеп ВіеІагйзка]е Іасіпкі, падчас якога паслугуемся з лацінкі як мага шырэй.

Часьцяком чую думку: маўляў, беларуская Мова ўжо сталася часткаю Супраціву ды ягонаю зброяй. Мушу ўдакладніць: часткова мо' й так. Але-ж калі паслугуюся зь беларускае дома са сваякамі - ў чым мой супраціў? :) Хіба што - супраціў русіфікацыі, расейшчыне, маскоўшчыне!.. Калі варта, паслугуюся зь беларускае мовы на абшарах інтэрнэту. Часьцяком вяду сам з сабою нутраны дыялёг :) - падабаецца размаўляць па-беларуску, ёсь невыразная патрэба ў Мове. Маё чалавечае наўкольле ё занадта вузкім і рускамоўным. Але ўсё адное, хоці аднабакова, гавару, як мага болей, па-беларуску (калі перапрашаюць або не разумеюць - паўтараю па-руску). Такім чынам, збольшага, маю пісьмовую практыку беларускае мовы. Даўно ўжо звыклы з падобным, але- ж няма куды дзецца, як лёс такі...

Прайшло ўжо больш за 2 рокі, як стаўся беларускамоўным. Ці цяжка была? Так. Але-ж і найвялікшы шлях - пачынаецца зь першых нетрывалых крокаў. Ёсь моцная матывацыя й прага, таму - здужае шлях той, хто крочыць ім... Чытаю паўз інтэрнэт тэксты, што напісаныя клясычнай беларускай. Памалу адкладаецца ў галаве :) слоўнікавы запас, і абуджаецца нутранае "пачуцьця мовы". Да засваеньня Мовы 'шчэ далёка, але-ж аб тым, як да яе прыйшоў, напэўна, шаноўнаму спадарству сьцісла распавёў... :)) Сёньня Мова ў маім жыцьці ўжо сталася звычайнаю зьявай, прасякаючы ня толькі сакральныя сферы. Яна лучыць мяне й пакаленьні дзядоў-літвінаў, поўніць шляхецкім духам ваяроў Вялікае Літвы беларускі постмадэрн. Зычу й вам, спадарове, знайсьці ўласна свой шлях да сьвятае беларускае Мовы - як мага хуцей, ступіць на яго, і прайсьці ім!..

Войша Мілавід, літвін, Менск, чэрвень, 2008. Форум літвінаў.

Зрабі падарунак Беларусі - Пераходзь на беларускую мову!

  Сайт литвинов. Форум литвинов.
18 апреля 2010 /
Похожие новости
Каля 15-20 тысячаў чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці ў Менску. Людзі ішлі па праспекту, яны радаваліся, таму што адчувалі пах перамен і гэта сапраўды
На сусветнай моладзевай сустрэчы "OIYP Kaleidoscope" у Індыі моладзь з больш чым 20 краінаў свету праспявала песню па-беларуску. Пару дзён таму быў дзень народзінаў Максіма Багдановіча. А сёння
Пад дэвізам "Мама, адстань ад мяне, я яшчэ пажыву хістаннямі!" дружна: - прапіваем стыпуху, - адчуваем меламанскі мульціаргазм ад BLACK MILK BROTHERS (funk /soul /beats /hiphap /boogaloo /disco /rare
  Качайте самый свежий номер "Экватора" Теперь и на нашем сайте!
Дзе беларусу адпачыць без візы? Такіх краін больш за два дзесяткі. Пераважная большасць – гэта краіны СНД, але ёсць і прыемныя экзатычныя выключэнні...
Комментарии
Добрая навіна))) Толькі вельмі доўгая... Ну вееееельмі дооооўгая...(((


Цитата: Aurora Borealis
Толькі вельмі доўгая... Ну вееееельмі дооооўгая...(((

Угу, много буков smile

Виталь
Geo
давайте сайт на беларускую мову перакладзем?

Цитата: Geolog007
давайте сайт на беларускую мову перакладзем?

Если есть желание занятся этим моментом - запросто, могу предоставить тебе файлы которые надо будет перевести:)

Виталь
Geo
bygeo-super,
Если есть желание занятся этим моментом - запросто, могу предоставить тебе файлы которые надо будет перевести:)

Знаете, я просто идею вам подал, как аосетитель сайта, но пока такого желания у меня нет. К сожалению
(

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Вопрос:
Введите слово "фикус" (без кавычек)
Ответ:*
Введите код: