Весь мир поет "Пагоню"!

На сусветнай моладзевай сустрэчы "OIYP Kaleidoscope" у Індыі моладзь з больш чым 20 краінаў свету праспявала песню па-беларуску.

Пару дзён таму быў дзень народзінаў Максіма Багдановіча. А сёння ЗША, Паўднёвая Афрыка, Лаос, Індыя, Туркменістан, Ліван, Саламонавы выспы, Камбоджа, Тога, Палестына, Егіпет, Інданэзія, Аўстралія, Зімбабвэ, Філіпіны ды іншыя краіны спяваюць усе разам для Беларусі!

Усім глядзець да канца - негр пакажа, як трэба спяваць Пагоню! К слову, у яго вельмі добра атрымалася, напэўна ён музыкант whistle

 

Оригинал:

Скачать Погоню!

Пагоня.
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль...
Ты прабач, Ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!..

Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

Крыніца: Еўрапейскае радыё для Беларусі

02 декабря 2010 /
Похожие новости
Не назовешь наш сайт политическим и оппозиционным, но осталось всего 3 дня до президентских выборов в Республике Беларусь и, не скрою, эта тема волнует меня даже более чем. Поэтому и предлагаю
  Качайте самый свежий номер "Экватора" Теперь и на нашем сайте!
Дзе беларусу адпачыць без візы? Такіх краін больш за два дзесяткі. Пераважная большасць – гэта краіны СНД, але ёсць і прыемныя экзатычныя выключэнні...
Яны выдзяляюцца з натоўпу. Нехта, пачуўшы іх мову, усміхаецца і шчыра дзякуе. Кагосьці перасмыкае. А яны ўсё адно размаўляюць выключна на роднай мове. І з кожным днём іх большае!
Курс лекций: "История" (сдо-геосервер) У вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжана вывучэнне інтэгрыраванага курса айчыннай гісторыі – “Гісторыя Беларусі ў
Комментарии
Классно! Когда так просто слышала, то с трудом поняла что они поют. А как слова увидела, то оказывается доволи неплохо они поют!!

Хм, я и не слышал Пагоню в таком исполнении thank_you
Такой бы нам гимн!

Оригинал этой песни, после 90-х пели очень много групп. Песняры пели, N.R.M. и др. Но как-то все у них звучит не очень. Есть еще исполнение этой песни хором "Вунiя", но опять же не тянут они эту песню на гимн. А кто поет ее здесь - даже не знаю...

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Вопрос:
Столица России?
Ответ:*
Введите код: