Метеорология и климатология (сдо-геосервер)

Метеорология и климатология (сдо-геосервер)

Праграма курса «Агульная метэаралогія і кліматалогія» прадугледжвае азнаямленне студэнтаў-географаў дзяржаўных універсітэтаў з навукай аб зямной атмасферы і фізічных працэсах, што развіваюцца ў ёй, з заканамернасцямі кліматаўтварэння і геаграфічнага размеркавання кліматаў, а таксама з сучаснымі праблемамі метэаралогіі і кліматалогіі. Вывучаюцца будова атмасферы, яе хімічны склад, прасторавае размеркаванне ціску, тэмпературы і вільготнасці, напрамку і хуткасці ветру і іншых метэаралагічных велічынь, працэсы трансфармацыі сонечнай радыяцыі і вады ў геасферы, цыркуляцыйныя сістэмы ў залежнасці ад геаграфічных чыннікаў.

Змест курса забяспечвае фармаванне ў спецыялістаў сукупнасці ведаў і ўменняў, прадугледжаных дзяржаўным стандартам, які патрабуе засваення асноў метэаралогіі, кліматалогіі, а таксама клімату Беларусі ў аб’ёме, неабходным для вырашэння навуковых і вытворчых задач, што ўзнікаюць у розных галінах народнай гаспадаркі, якія залежаць ад надвор’я і клімату і патрабуюць іх уліку. Акрамя таго, спецыяліст павінен разумець сувязі і месца дадзенай дысцыпліны ў сістэме фізічных і геаграфічных навук.

Лекцыйны матэрыял скіраваны на стварэнне ў студэнтаў сістэмнага ўяўлення аб метэаралогіі і кліматалогіі як геаграфічнай дысцыпліне. У лекцыях прадугледжваецца азнаямленне студэнтаў з навукай аб зямной атмасферы і фізічных працэсах, што развіваюцца у ей, з заканамернасцямі кліматаўтварэння і геаграфічнага размеркавання кліматаў, а таксама з сучаснымі праблемамі метэаралогіі і кліматалогіі, асабліва ў вобласці складання прагнозай надвор’я.

Лабараторны практыкум, які суправаджае вывучэнне метэаралогіі і кліматалогіі, знаёміць студэнтаў з арганізацыяй гідраметэаралагічных назіранняў, будовай і работай метэаралагічных і актынаметрычных прыбораў і прылад, метадамі назірання і першаснай апрацоўкі іх вынікаў.

Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы КСР. Напрыклад, па кожнай тэме распрацавана сістэма задач, кантрольных пытанняў і і разнастайныя формы тэстаў на камп’ютарным і папяровым носьбітах, якія дапамагаюць засваенню тэарэтычнага матэрыяла і набыццю звычкі самастойнай работы ў студэнтаў. Акрамя таго, у якасці КСР ужываюцца калоквіўмы, пісьмова-разліковыя работы.

Увогуле аб’ём курса складае: 50 лекцыйных гадзін, 36 гадзін практычных (семінарскіх) заняткаў, 6 гадзін лабараторных заняткаў, 10 гадзін КСР.

19 ноября 2009 /
Похожие новости
Дзе беларусу адпачыць без візы? Такіх краін больш за два дзесяткі. Пераважная большасць – гэта краіны СНД, але ёсць і прыемныя экзатычныя выключэнні...
Всего 42 вопроса, по 3 вопроса в билете будет. Учим, господа.
Теория СЭГ (сдо-геосервер) Предмет социально-экономической географии (СЭГ), место СЭГ в системе наук. Развитие идей СЭГ. Основные современные идеи, гипотезы, теории, методы СЭГ. Категорийный фонд
Геотектоника-Ковхуто (сдо-геосервер)
Курс лекций: "История" (сдо-геосервер) У вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжана вывучэнне інтэгрыраванага курса айчыннай гісторыі – “Гісторыя Беларусі ў
Комментарии

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Вопрос:
Столица России?
Ответ:*
Введите код: